Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэтуІм стаў Канстанцін Моластаў (на ф…

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту

Ім стаў Канстанцін Моластаў (на фота). Да таго ён ачольваў Горадзенскую памежную групу. Раней камітэт узначальваў Анатоль Лапо, які трапіў пад міжнародныя санкцыі.

Экс-міністар ЖКГ Андрэй Хмель прызначаны новым кіраўніком гарвыканкаму ў Горадні. Ён замяніў на пасадзе Мечыслава Гоя.

Акрамя таго, новых кіраўнікоў атрымалі райвыканкамы ў Клецку, Воршы і Салігорску.