«Хрысьціянская візія»: Менскі манастыр аплаціў расейскім вайскоўцам ужо 9 аўтамабіляўЗь Беларусі ў а…

«Хрысьціянская візія»: Менскі манастыр аплаціў расейскім вайскоўцам ужо 9 аўтамабіляў

Зь Беларусі ў анэксаваную Расеяй Луганскую вобласьці перадалі аўтамабіль УАЗ «буханку», паведамляецца ў тэлеграм-канале прарасейскіх валянтэраў. Па зьвестках «Хрысьціянскай візіі», гэта ўжо дзявятае аўта, перададзенае расейскім вайскоўцам Сьвята-Лізавецінскім манастыром у Менску.

У жніўні 2022 году на базе менскага манастыра адкрылі праект падтрымкі расейскіх вайскоўцаў «Дапамога братам» «па ініцыятыве і дабраславеньні духоўніка манастыра протаярэя Андрэя Лемяшонка». Сёстры зьбіраюць рэчы салдатам на фронт ва Ўкраіну, таксама пішуць ім лісты, арганізавалі збор ахвяраваньняў. Выданьне «Зеркало» знайшло факты, якія пацьвярджаюць, што на сабраныя грошы ў манастыры закуплялі ў тым ліку амуніцыю і тэхніку.