Фармальны канец СССР 8 снежня 1991 года было падпісана Белавежскае пагадненне, якое пацвярджала спын…

Фармальны канец СССР

8 снежня 1991 года было падпісана Белавежскае пагадненне, якое пацвярджала спыненне існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Беларусь ды іншыя краіны сталі зноў свабодныя.

Так перастала існаваць таталітарная вязніца народаў, якая стваралася гвалтам, забойствамі мільёнаў людзей і вынішчэннем нацыянальных культур праз саветызацыю (расеізацыю) дзеля ўтапічнага камунізму. Васіль Быкаў пасля Студзеньскіх падзеі ў Вільні выказаўся пра СССР:

“І зноў – грубая, ваяўнічая сіла супраць народу, кроў і чалавечыя сьмерці”

Многія нацыі зрабілі высновы з гэтага чырвонага досведу, асэнсавалі ды асудзілі камунізм і сам савецкі таталітарызм. На вялікі жаль, так не сталася ў Беларусі, дзе савеччына ўзяла рэванш, эфект чаго бачым сёння.
Падобнага асэнсавання ў свой час не хапіла ў вялікай частцы Украіны, дзе сёння расійскія акупанты пад савецкімі сцягамі змагаюцца з украінцамі, якія бароняць незалежнасць сваёй краіны і дзяржавы ды жыцці суграмадзян.

Historyja Мая краіна Беларусь