Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь даставілі ўсю расійскую ядзерную зброю, якую планавалі.
“Даўно. Я ж гаварыў ужо, калі скончылася пастаўка. Яшчэ ў верасні па-мойму або ў кастрычніку. Напачатку кастрычніка апошняя. Усё на сваіх месцах у добрым стане”, — сказаў ён.
Насамрэч раней ніякіх канкрэтных заяваў пра тое, што ядзерная зброя ўжо размешчаная ў Беларусі, ніхто не рабіў.