Дзмітрыю Сманцару прысудзілі два гады «хатняй хіміі» за каментар пра міліцыянта

Навіны Бярозы

Зноў два гады «хатняй хіміі» за каментар пра міліцыянта. Таго самага, якога раней абразіў смайлік «»

1 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Менску суддзя Максім Трусевіч прызнаў вінаватым Дзмітрыя Сманцара ў «Абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ) за каментар «Куцко – [нецэнзурнае слова]» у Telegram-канале «Luxta».

Сманцар цалкам прызнаў віну і адмовіўся ад паказанняў. Яму прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, 1000 рублёў кампенсацыі шкоды «пацярпеламу» і канфіскацыю тэлефона.

Міліцыянт Руслан Куцко (на фота) ўжо быў «пацярпелым» у падобнай справе: за эмодзі какашкі пад ягоным фота ў жніўні жанчыну асудзілі на тыя ж два гады «хатняй хіміі», але на 2000 рублёў кампенсацыі.

Крыніца: @viasna96