Вякамі беларусы змагаліся за свае правы й дзяржаўнасьць. Лепшыя сыны й дачкі нашай Нацыі, амаль у ко…

Вякамі беларусы змагаліся за свае правы й дзяржаўнасьць. Лепшыя сыны й дачкі нашай Нацыі, амаль у кожным пакаленьні, нават маючы прывідныя шанцы на перамогу, абіралі змаганьне. Гераічна йшлі ў турмы ды на эшафоты, але ўздымалі збройныя паўстаньні.

Наш нацыянальны авангард, нават у самыя змрочныя часы, ўздымаў сьцяг Волі. Годна праходзіў выпрабаваньні лёсу дзеля свабоднай будучыні Беларусі!

Сёння Мы – Батальён Кастуся Каліноўскага – ўсведамляем адказнасьць перад лёсам і часам – і ўстаем у непарыўны ланцуг змагароў за Беларусь. Нам прыпала місія ды адказнасьць працягнуць гісторыю – дасягнуць нашых нацыянальных мэтаў!

Мы верым у вечнасьць беларускай Нацыі: лучнасьць усіх жывых, памерлых і ненароджаных прадстаўнікоў нашага народу. Мы зьяўляемся маленькай кропляй у вялікім няспынным струменю беларускіх пакаленьняў.

Зараз, праз вызваленьне Ўкраіны, са зброяю ў руках, мы вызваляем Беларусь!

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА БАТАЛЬЁНУ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА: @BelarusAndUkraineBot

СТВАРАЙЦЕ СТРУКТУРЫ НА МЕСЦАХ!

@BelWarrior