Такога вы яшчэ ня чулі!Песьня на верш дабраахвотніка нашага Палка прагучала ізноў, але па-новаму!Ка…

Такога вы яшчэ ня чулі!

Песьня на верш дабраахвотніка нашага Палка прагучала ізноў, але па-новаму!

Калі Радыён напісаў гэты верш, ён ня думаў, што на ягоныя словы зробяць песьню, тым болей – што яе засьпявае оперная дзіва Беларусі Маргарыта Ляўчук.

Глядзець тут: https://youtu.be/-lClJLJCheQ

Тэкст верша:

«Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!

Як Каліноўскі наш Кастусь
Мне прыклад, так і лёс Ліцьвіна.
Я вызваляю Беларусь
Праз вызваленне Украіны!

Як Тур клянуся бараніць
У пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць
У памяці маёй Радзімы.

Абавязкова павярнусь,
Калі ў бітвах не загіну,
У родны край, у Беларусь,
Праз вызваленне Украіны!

Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!»


@BelWarriors

#BelarusWithUkraine

Беларускія добраахвотнікі з палка імя Кастуся Каліноўскага – сапраўдныя героі свайго часу. З першых дзён вайны яны мужна і самааддана абараняюць Украіну ад расійскай агрэсіі. Многія з добраахвотнікаў ніколі раней не мелі баявога досведу…