Да байцоў Палка Каліноўскага завітаў у госці Сяргей Васілюк – фронтмэн культавага ўкраінскага фолк-метал-рок-гурта Тінь Сонця. У гэты вечар са сцэны гучалі ўкраінскія і беларускія песні, а зала раз-пораз выбухала не толькі апладысментамі, але і воклічамі “Жыве Беларусь!” і “Слава Украіне!” У фінале канцэрта байцоў чакаў сапраўдны падарунак: легендарная песня гурта Тiнь Сонца “Меч Арэя” загучала на беларускай мове. Першымі, хто пачуў новую версію песні, сталі нашы ваяры.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ