“Прыярытэтнай для байца з’яўляецца баявая задача. Калі пры раненні мы можам дапамагчы сабе самі, мы …

“Прыярытэтнай для байца з’яўляецца баявая задача. Калі пры раненні мы можам дапамагчы сабе самі, мы не будзем рызыкаваць жыццём сваіх таварышаў, якім давядзецца нас выцягваць”, – кажа інструктар па тактычная медыцыне Ганна.

Нядаўна каліноўцы атрымалі магчымасць набрацца досведу выратавання жыцця ў вядомых украінскіх інструктараў па тактычнай медыцыне з валанцёрскага аб’яднання “Пекельні видри”.

Звяртаем вашу ўвагу, што Полк Каліноўскага працягвае набор парамедыкаў. Калі вы маеце медыцынскі досвед або медыцынскую адукацыю, далучайцеся да нас праз чат-бот у тэлеграм : @BelarusAndUkraineBot