У склад Палка ўвайшла група беларускіх добраахвотнікаў, былых чальцоў «Антыаўтарытарнага атраду». З першых дзён поўнамаштабнай вайны атрад прымае ўдзел у баявых дзеяннях. Ідэя вызвалення Беларусі праз вызваленне Украіны аказалася тым аб’яднаўчым фактарам, які прывёў добраахвотнікаў з «Антыаўтарытарнага атраду» у Полк Каліноўскага.