Працягваецца набор аўтамеханікаў для патрэб Палка Каліноўскага.
Аўтамеханік – адна з самых паважаных і патрэбных прафесій на фронце
Мы чакаем вас у Палку, калі вы: можаце правесці агляд і дыягностыку аўтамабіля; умееце вызначыць прычыну няспраўнасці аўтамабіля; здольныя ліквідаваць непаладкі ў агрэгатах і вузлах і правесці рамонт рознай ступені складанасці; арыентуецеся ў розных відах гаруча-змазачных матэрыялаў і паліва; працуеце з рознымі відамі ручных інструментаў і абсталявання; ведаеце прынцыпы працы аўтамабіляў розных марак і мадэляў; умееце кіраваць аўтамабілем.
З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.
Аўтамабіль на фронце – гэта больш, чым сродак перасоўвання. Гэта жыццё і здароўе байцоў, гэта поспех ваенных аперацый, гэта мабільнасць у рашэнні няпростых задач. Чакаем у шэрагах Палка!