Полк Каліноўскага распачынае набор спецыялістаў у сферы БПЛА. Беспілотныя лятальныя апараты, ці дроны – адзін з самых эфектыўных і небяспечных для ворага відаў зброі на сучаснай вайне. Ваяры Палка Каліноўскага ўжо маюць досвед паспяховага выкарыстання БПЛА падчас баявых дзеянняў.
Вайсковы спецыяліст у сферы БПЛА выконвае наступныя задачы: • кіраванне выведвальнымі і ўдарнымі БПЛА, а таксама дронамі-камікадзэ; • карэкціроўка мінамётаў і артылерыі; • распрацоўка і ўкараненне інавацый у сферы БПЛА.
Мы чакаем вас у шэрагах аператараў БПЛА, калі вы: маеце досвед выкарыстання грамадзянскіх коптараў; маеце практыку ў кіраванні дронамі-крыламі; валодаеце тэхнічнымі ведамі ў галіне дронабудавання; працавалі ў сферы IT.
З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячную заработную плату.