Колькі каштуе апрануць жаўнера на фронт? Спойлер: «Вайна – гэта дорага» Згодна з загадам Міністэрс…

Колькі каштуе апрануць жаўнера на фронт? Спойлер: «Вайна – гэта дорага»

Згодна з загадам Міністэрства абароны Украіны, спіс рэчаў , якія павінен мець жаўнер ваюючай арміі, налічвае 46 пунктаў.
І гэта толькі базавая амуніцыя , якая бывае вельмі рознай у плане якасці. Байцам, безумоўна, патрабуецца сучасная зброя і якаснае дапаможнае абсталяванне: паўэрбанкі, рацыі, прыцэлы, цеплавізары, дроны і г.д.

Да таго ж нават далёкаму ад вайны чалавеку зразумела, што аптэчкі, каскі, бронікі і шмат чаго іншага – расходныя матэрыял ва ўмовах баявых дзеянняў.

Полк Каліноўскага імкнецца надаць сваім жаўнерам якасную амуніцыю і рыштунак, таму што гэта дапаможа захаваць жыццё і здароўе на фронце.
Нашы ваяры бязмежна ўдзячныя валанцёрам, без дапамогі якіх набыццё ўсіх гэтых жыццёва неабходных рэчаў было б немагчымым.
Разам да перамогі!