Яшчэ нядаўна ў гэтых кватэрах гучаў дзіцячы смех, нехта слухаў музыку і глядзеў тэлевізар, нехта рыхтаваў вячэру і чакаў у госці сваіх родных, хутчэй за ўсё, гэты нехта часам скандаліў, як гэта бывае проста так, з-за дробязі , потым мірыўся і працягваў кахаць… Тут ішло сапраўднае жыццё і ў адзін момант спынілася. Гэтае жыццё растапталі брудным імперска-савецкім ботам. Проста так. Без мэты. Без нагоды.