Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Ровенскай вобласціВялікая ўвага падч…

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці

Вялікая ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанню наладжвання адносін паміж беларускім і ўкраінскім народам, якое пагоршылася ў сувязі з агрэсіяй ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Байцы палка асаблівы акцэнт зрабілі на тым, што зараз Беларусь трэба ўспрымаць як акупаваную тэрыторыю. У будучыні ж агрэсія Расеі з тэрыторыі Беларусі стане немагчымай толькі калі кіраваць нашай краінай будуць нацыянальна арыентаваныя палітыкі, а не марыянетка Масквы Лукашэнка.

Прадстаўнікі сустрэліся з кіраўніком Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Вiталём Ковалем, старшынёй Ровенскай абласной рады Андрэем Караушам, дэпутатамi Вярхоўнай рады, мэрам Роўна Аляксандрам Трэцяком i сакратаром Ровенскай гарадской рады Вiктарам Шакiрзянам.
Таксама прайшла сустрэча каліноўцаў з кіраўніком патрульнай паліцыі Ровенскай вобласці Сяргеем Мерчуком.

Паездка была арганізавана пры падтрымцы народнага дэпутата Ігара Гузя.