Вялізная падзяка ўсім беларусам і беларускім дыяспарам, украінцам ды шматлікім іншым народам, якія дапамагаюць Палку Каліноўскага ў гэтай нялёгкай вайне. Дзякуючы Вам, мы сытыя, апранутыя, у нас ёсць аўто і сродкі на іх рамонт, дроны, сучасная сувязь і шмат іншага. У гэты нялёгкі час, ВЫ адмаўляеце ў нечым сабе, каб было нешта ў НАС. І мы вельмі гэта шануем! Мы разам знішчаем агульнага ворага! А значыць разам да агульнай перамогі!