Сёння ў Кіеве адбыўся марш памяці, прысвечаны ўсім беларусам, якія загінулі ў барацьбе за Украіну і вольную Беларусь з 2014 па 2022 год. Прадстаўнікі Палка Каліноўскага таксама прынялі ўдзел у шанаванні памяці Міхася Жызнеўскага і ўсіх, хто аддаў сваё жыццё ратуючы лёс і гонар Беларусі.