Пакуль многія замерлі ў чаканні таго, што ж на гэты раз выдасць састарэлы шызафрэнік, мы спакойна і ўпэўнена працягваем падрыхтоўку. Хтосьці кажа, што ён можа змяніць статус так званай СВА на контртэрарыстычную аперацыю, хтосьці мяркуе, што назаве нарэшце вайну – вайной, а хтосьці, што закліча яшчэ “мобікаў”. Нам усё роўна. Мы ведаем, што кожны, хто прыйдзе ва Украіну са зброяй у руках, сустрэне супраціўленне і будзе знішчаны!