Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс “Кіт” Прохараў пра савайго лепшага сябра3.03.2022 Цяжкі дзень дл…
03.03.2023Полк імя Кастуся Каліноўскага

Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс “Кіт” Прохараў пра савайго лепшага сябра
3.03.2022
Цяжкі дзень для мяне і ўсіх тых, хто ведаў Іллю Літвіна…
Мінуў год, і за гэты час я амаль кожны дзень думаў пра Літвіна. Цяжка прыняць тое, што яго няма побач з намі, з тымі, для каго Ілля быў часткай сям’і. Ведаючы стаўленне Іллі да смерці, я намагаўся не ліць слёзы, намагаўся стрымаць эмоцыі, як мы і дамаўляліся… Але не магу.
Гонар — гэта першае, што я адчуваю, думаючы пра Іллю. Годнасць і самаахвярнасць — гэта тое, што было з Літвінам з нараджэння. Я ганаруся, што на маім шляху сустрэўся такі ВЯЛІКІ чалавек і ваяр з гарачым сэрцам у грудзях.
Кожны выбірае свой шлях самастойна! Ілля Літвін выбраў шлях ваяра са зброяй у руках. Шлях бараніць праўду, бараніць ідэю вольнай Украіны і ідэю вольнай Беларусі. Маю гонар быць тваім сябрам! Ведаю, ты з найлепшых месцаў назіраеш за намі і трымаеш за нас кулакі. Мы памятаем пра цябе і пра ўсіх герояў, якія аддалі сваё жыццё ў гэтай нялёгкай барацьбе супраць ворага. Адпачывай, браце, наша справа жыве, жыве справа вольных беларусаў і Беларусь Жыве! Да сустрэчы ў лепшых месцах!