КамендатураЗіма. Цёмная ноч.Вёска сярод паўднёва-ўкраінскіх стэпаў.На цэнтральнай плошчы стаіць злам…

Камендатура

Зіма. Цёмная ноч.
Вёска сярод паўднёва-ўкраінскіх стэпаў.
На цэнтральнай плошчы стаіць зламаны аўтобус.
У аўтобусе сядзіць ваяр-кіроўца (ВК) і сумна чакае рамонтнікаў.
ВК звяртае ўвагу на цьмяна-асветлены адміністрацыйны будынак і, вырашыўшы, што гэты кінатэатр, накіроўваецца да яго.
Перад будынкам ВК бачыць чалавека ў форме. Падыходзіць да яго і пытаецца:
– А дзе тут туалет?
Чалавек у форме ўважліва глядзіць на ВК, на яго летнюю форму ЗСУ і спакойна адказвае, акідваючы поглядам навакольную непраглядную ноч:
– Усюды… – паўза. Выпраўляецца і хутка кажа: – У полі…
– Дзякуй. – І сыходзіць у цемру за будынкам.
Праз дваццаць хвілін па шляху з поля да аўтобуса ВК праходзіць недалёка ад чалавека ў форме і чуе:
– Хлопец, а ты хто такі?
– Вайсковы.
– Я бачу, што вайсковы. Ты адкуль?
– З Беларусі!
– Адкуль?!!!
– З Беларусі…
– А дакументы ёсць?
Ваяр працягвае паперу А4 з наклееным фота, пячаткай і некалькімі радкамі тэкста.
Служачы камендатуры (як выявілася) уважліва разглядае прад’яўлены дакумент. Потым пільна глядзіць на шчасліва ўсмешлівага падаўца гэтага “дакумента”.
– Гэта што?
– Ваеннік)))
– Што??
– Ваенны білет… – крыху няўпэўнена кажа – Нам толькі такія выдаюць…
СК робіць паўкроку назад, цягнецца да пісталета і адначасова здзіўлена-лісліва кажа:
– Ого, тут і аўтамат упісаны… – далей запытальным ціхім голасам – Аўтамат дзе?
– Ай, не стаў з сабой браць.
Правяраючы ўжо спакойна:
– Гэта добра. А як цябе выпусцілі з Беларусі?
– Вось так і выпусцілі.
СК стэлефаноўваецца з в/ч пазначанай у дакуменце.
СК у тэлефоннай трубцы чуе голас, вядомы па тэлетрансляцыях. Увесь падбіраецца. Нешта невыразна адказвае тэлефоннаму суразмоўцу, кладзе трубку і хавае тэлефон запазуху.
Уважліва аглядае з галавы да ног ужо сінеючага ад холаду ВК.
– Інтрэрнацыянальны легіён?
– Інтэрнацыянальны легіён.
Моўчкі працягвае ВК вайсковы білет. Нешта спрабуе сказаць. Замаўкае. Працягвае руку. І з поціскам рукі кажа:
– Беражыце сябе…
Паварочваецца і сыходзіць у будынак клуба.

#дзённік_каліноўца