Важная сустрэчаПрадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчу з дырэктаркай тэлеканала «Белсат» Аг…

Важная сустрэча

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчу з дырэктаркай тэлеканала «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай. На сустрэчы прысутнічалі камандзір Палка Дзяніс «Кіт» Прохараў, афіцыйны спікер Крысціна «Чабор», палітычны прадстаўнік Палка Зміцер Шчыгельскі і іншыя прадстаўнікі Палка. Абмеркавалі больш цеснае супрацоўніцтва Палка Каліноўскага і тэлеканала «Белсат» у пытаннях асвятлення поўнамаштабнай вайны ва Украіне і актыўнага ўдзелу ў ёй беларускіх добраахвотнікаў. Сустрэча паказала, што мы думаем у адным напрамку, што да важнасці данясення гэтай інфармацыі да беларускага гледача.
Мы разам працуем на адну мэту – вольную і незалежную Беларусь і толькі разам мы зможам гэтага дамагчыся.

Жыве Беларусь!