Як бы не намагалася расейская прапаганда стварыць вобраз “нацысцкага рэжыму ва Украіне”, тут працягв…

Як бы не намагалася расейская прапаганда стварыць вобраз “нацысцкага рэжыму ва Украіне”, тут працягваюць існаваць манументы, помнікі і музеі, прысвечаныя падзеям Другой сусветнай вайны і страшным злачынствам таго часу. Не дзіўна, што нацысцкія зверствы гітлераўцаў сёння пераклікаюцца з вайсковымі злачынствамі рашыстаў у Бучы, Марыупалі…

Акурат таму ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне адкрылася выстава, прысвечаная падзеям сучаснасці, а менавіта дзейнасці Палка Каліноўскага — беларускага добраахвотнага фармавання ў складзе УСУ. На экспазіцыі выстаўленыя фотаздымкі, рэчы беларускіх добраахвотнікаў, знамя Палка Каліноўскага, а таксама аўтамабіль, пашкоджаны падчас адной з баявых задач.
Запрашаем наведаць выставу: Кіеў, вул. Лаврська 27.