Віншую полк Каліноўскага з двухгодзем ўтварэння!
Сам я ўжо не ў палку, але шлях, пройдзены мною ў батальёне “Волат” палка Каліноўскага застанецца са мной назаўсёды.
Шлях гэты – адна з нематэрыяльных каштоўнасьцяў майго жыцця. Каштоўны ён тым, што падчас яго я:
– БЫЎ РАЗАМ з хлопцамі, ўзяўшымі зброю, каб спыніць расейскую арду сёння ва Ўкраіне, заўтра ў Беларусі;
– ПАЗНАЁМІЎСЯ асабіста з тымі, каго ўжо няма з намі альбо яны дагэтуль у палоне (як “Клешч” і “Тромблі”;
– АТРЫМАЎ вайсковы досвед, які магу выкарыстаць на карысць Беларусі;
– ЗРАЗУМЕЎ як мой арганізм адчувае сябе ў баю;
– ПЕРАГЛЯДЗЕЎ свае каштоўнасьці праз складаныя выпрабаванні.
Жадаю хлопцам, як новенькім, так і тым, хто прайшоў не адзін бой, выканаць усе пастаўленыя задачы і пры гэтым захаваць сябе (свае жыцці, сваё фізічнае і псіхалагічнае здароўе).
Беларусі патрэбны сапраўдныя беларусы, якія не толькі словам набліжаюць паразу расеі як імперыі, але і ахвяруюць асабістым дабрабытам, рызыкуюць сваім здароўем і жыццём на гэтым шляху.
Віншую ўсіх каліноўцаў з днём утварэння палка!