Што вас чакае на канферэнцыі дыяспараў у Варшаве?З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя …

Што вас чакае на канферэнцыі дыяспараў у Варшаве?

З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету
— пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.

У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі не толькі панэльныя дыскусіі, але і праграму сайд-івэнтаў.

23 траўня вас чакае шэраг адкрытых да наведвання падзеяў:
Прэзентацыя даклада аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны — яго прэзентуюць прадстаўнікі BELPOL Мацвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар.
Круглы стол пра культурніцкую дыпламатыю з Лізаветай Дубінка-Гушчай, Ірынай МакЛейн, Сяргеем Будкіным, Франакам Вячоркам; мадэратарка — Аліна Герашчанка.
Дыскусія пра фінансаванне культурніцкіх ініцыятываў пры ўдзеле Цімоха Акудовіча, Сяргея Будкіна.
Сустрэча з Народнымі амбасадамі, дзе выступяць Міхаіл Рубін, Аляксандра Мамаева, Юлія Юхно, Дзмітрый Васерман, Ірына МакЛейн.
Сайд-івэнт «Масты без межаў» — воркшоп для супрацоўніцтва паміж беларускай моладдзю, дыяспарай і краінамі ЕС.

24 траўня — асноўны дзень канферэнцыі, прысвечаны ключавым тэмам, якія сёння хвалююць дыяспару:
Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць і падтрымка палітвязняў і сем’яў загінулых добраахвотнікаў;
Праца ў групах: легалізацыя, культура, развіццё дыяспары;
Фандрайзінг-сесія;
Пазітыўныя прыклады дыяспаральных суполак;
Бліц-пытанні палітыкам.

Сярод удзельнікаў — Міхаіл Рубін, Вольга Зазулінская, Арцём Ледоўскі, Ірына МакЛейн, Аляксандра Мамаева, Насця Свіркова, Марыя Яфімава, Юлія Юхно, Віталь Гаўрук, Алесь Маісеенка, Алег Кулеша, Антоніна Канавалава, Андрэй Стрыжак, спікер ад беларускіх добраахвотнікаў.

У канферэнцыі возьме ўдзел і лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, якая адкрые мерапрыемства, а таксама будзе прысутнічаць на шэрагу дыскусіяў.

Да дыяспаральнай канферэнцыі 24 траўня будзе магчымасць падключыцца з любой кропкі свету праз Zoom. Калі ласка, калі вы жадаеце далучыцца да івэнту анлайн — зарэгіструйцеся праз нашу форму для ўдзелу.

Чакаем вас 23–25 траўня!