Сёння ў Кіеве прайшла акцыя “Music is not a crime” у падтрымку беларускіх дудароў і непасрэдна гурта…

Сёння ў Кіеве прайшла акцыя “Music is not a crime” у падтрымку беларускіх дудароў і непасрэдна гурта “Irdorath”, затрыманых 2 жніўня 2021 года. На імпрэзе выступілі ўдзельнікі ўкраінскага гурта “Fram” Аляксей Шкурапацкі і Вера Брэнар, а таксама беларускі музыка Алесь. Разам на дудах каля амбасады Беларусі ва Украіне яны выканалі кампазіцыі “Тры чарапахі” і “Перемен”. Публіка актыўна падтрымала творцаў спевамі і апладысментамі.

Нагадаем, музыкі гурта “Irdorath” разам з сябрамі былі затрыманыя роўна два месяцы таму на Дні нараджэння вакалісткі Надзеі Калач. На мерапрыемства ўварваліся байцы ГУБАЗіК і САХР з аўтаматамі ў руках і затрымалі 16 чалавек за ўдзел у пратэстах жніўня-2020. Некаторым з іх далі штрафы, некаторым – суткі арышту. Супраць шасцярых распачалі крымінальныя справы. Цяпер ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Артысты знаходзяцца ў СІЗА.

Зняволеным музыкам можна напісаць на адрас: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2.