“Выходныя бярэм па меры неабходнасці. Стаміўся – адпачні”
Сотні беларусаў, якія прыехалі ва Украіну з-за рэпрэсій на радзіме, пасля пачатку вайны засталіся там жа, каб дапамагаць. Адны валанцёраць, іншыя пайшлі на фронт, але ўсе сыходзяцца ў адным: яны патрэбныя ўкранцам у такі складаны час.
З беларусамі-валанцёрамі, якія і зараз знаходзяцца ў месцах баявых дзеянняў, гутарыць @mostmediaio.
“Ніхто на суседа працу не перакладае, усе працуюць па максімуме. Чысцім гародніну, мыем посуд – велізарныя рондалі і вёдры, рэжам салаты, раздаём порцыі, прыбіраем і мыем падлогу, варым супы, я свой кухонны камбайн туды прывалакла, каб хутчэй рэзаць гэтыя тоны салатаў. Працуем з 9.00 амаль да каменданцкай гадзіны, пакідаем час, каб дайсці дадому. Да нас добра ставяцца, ніякай дыскрымінацыі па краіне паходжання”, – кажа беларуска, якая валанцёрыць на кухні і корміць воінаў-добраахвотнікаў.
#BelaruswithUkraine