У Варшаве ў межах #bycultureglobal і пры падтрымцы @by_culture НАУ адкрывае новую культурную прастору — Музей вольнай Беларусі!
Стартуюць 17 ліпеня з выставы татальнай інсталяцыі Ігара Цішына “Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі” (куратарка Вольга Мжэльская).
“«Дом» у гэтым праекце разумеецца шырока — не толькі і не столькі як архітэктурнае збудаванне, але і як краіна ў цэлым…
Калі паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, – то гэта самаразбурэнне, блізкае да глабальнай катастрофы. Самагубства дыктатуры iмкнецца тапiць за сабой i iншых: забіваецца час, забіваецца мінулае, забіваецца будучыня, забіваюцца людзі. Дом разлятаецца ў трэскі, але з вуснаў урада і электарату гаворыцца пра татальную стабільнасць. Гэта можна было б назваць сваеасаблiвай «Стабільнай катастрофай»”.
Таксама ў праграме сустрэчы з Уладзімірам Пугачам і купалаўцамі, чыткі п’ес Кацярыны Чэкатоўскай і Віталя Карабаня ды іншыя актыўнасці.
ul. Foksal, 11