Аўт. крас 1st, 2025
*

«Можна лічыць першым задакументаваным на такім узроўні міжнародным прызнаннем Кабінета»

Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка тлумачыць, у чым важнасць Рэзалюцыі па Беларусі, прынятай сёння Еўрапейскім парламентам:

Нам удалося сфармаваць разуменне сітуацыі ў Беларусі сярод нашых партнёраў на якасна новым узроўні.

Рэзалюцыя вітае стварэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, што адкрывае новыя магчымасці.

Важнай з’яўляецца не толькі заява аб падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, але і згадка канкрэтных фармаванняў — палка імя Кастуся Каліноўскага і «Пагоні».

Еўрапарламент прызнаў, што Лукашэнка і звязаныя з ім асобы павінны панесці адказнасць за ваенныя злачынствы ва Украіне перад Міжнародным трыбуналам — і гэта ключавы напрамак міжнароднай дзейнасці прадстаўніка па транзіце ўлады.

Мы дамагліся, каб Еўрапарламент падтрымаў нашую пазіцыю па прызнанні Беларусі акупаванай тэрыторыяй. Гэта стварае магчымасць прававога абгрунтавання дэакупацыі Беларусі і легальнага статусу для ўсіх беларусаў, якія прымуць удзел у нацыянальна-вызваленчым руху і плане «Перамога».

Галоўны вынік — сінхранізацыя падыходаў дэмакратычных сілаў і заходніх партнёраў у справе ціску на рэжым.

https://youtu.be/lAm2X-CRJa0

@Cabinet_Belarus

Стратегия внешнего давления на режим

Резолюция Европарламента по Беларуси: трибунал для Лукашенко, признание Кабинета, оккупация Беларуси, санкции

В чем ценность этого документа?

1) Резолюция приветствует создание Объединенного Переходного Кабинета Беларуси – первое задокументированное международное…