Адкрыты ліст канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу, ініцыяваны актывістамі з аб’яднання RAZAM e.V. і Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне, ужо падпісалі больш за 800 чалавек і ўчора быў адпраўлены канцлеру. Збор подпісаў працягваецца і надалей.
Сярод тых, хто падпісаў ліст, ёсць такія вядомыя асобы, як віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Нікола Бір, прэс-сакратар па знешніх справах фракцыі ЕНП і пастаянны дакладчык Еўрапейскага Парламента па Украіне Міхаэль Галер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, а таксама Фрыц Кунц, былы мэр горада Штутгарт, дзе жыла і працавала Марыя Калеснікава.
Так выказалася аб сваёй падтрымцы гэтай ініцыятывы Нікола Бір:
"Лёс Марыі Калеснікавай, гэтай мужнай ваяўніцы за свабоду і дэмакратыю, не мусіць пакінуць нас халоднымі тут, у Еўропе. Жыццё і здароўе Марыі знаходзяцца пад вялікай пагрозай, і менавіта таму мы павінны дзейнічаць зараз! У гэтым годзе Нямеччына ўдастоіла Марыю Калеснікаву прэміі Карла Вялікага - мы таксама павінны разумець гэтую ўзнагароду як абавязацельства ўстаць на яе абарону ў цяжкую хвіліну."
Ліст быў напісаны пры ўзгадненні з сям’ёй Марыі Калеснікавай, у прыватнасці, з яе сястрой Таццянай Хоміч, якая ў выгнанні выступае ў абарону Марыі і больш за 1400 палітычных зняволеных у Беларусі.