Заўтра, у Дзень роднай мовы, Кацярына Ваданосава правядзе анлайн-дыктоўку для ўсіх ахвочыхТрансляцыя…

Заўтра, у Дзень роднай мовы, Кацярына Ваданосава правядзе анлайн-дыктоўку для ўсіх ахвочых

Трансляцыя будзе тут: https://www.youtube.com/@movananovabelastok і распачнецца а 21-й гадзіне па беларускім часе, а 19-й гадзіне па польскім часе, а 20-й гадзіне па ўкраінскім і літоўскім часе, а 22-й гадзіне па грузінскім часе.

Калі ж вы знаходзіцеся ў Беластоку, то прысутнічаць на дыктоўцы можна асабіста − прыйшоўшы ў хаб «Новая Зямля» па адрасе Wyszyńskiego 6A.

Адразу пасля заканчэння дыктоўкі тэкст будзе дададзены ва ўсе сацсеткі праекту «МоваНанова», каб можна было сябе праверыць.

Крыніца: @movananovabelastok