Выйшаў у свет першы нумар навукова-папулярнага часопісу па-беларускуPAMYŁKA – гэта навукова-папуляр…

Выйшаў у свет першы нумар навукова-папулярнага часопісу па-беларуску

PAMYŁKA – гэта навукова-папулярны зін на беларускай мове, які распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі.

Вось, што кажуць яго стваральнікі — беларускія навукоўцы.

Нас няма

Ідэя стварыць беларускамоўны самвыдат часопіс пра навуку прыйшла на глебе таго, што ў Беларусі і па-за яе межамі няма такога. Няма навуковай беларускай акадэмічнай супольнасці, няма перыядычных выданняў пра навуку. Беларуская мова прыгнечана. Яна на ўзбочыне навуковай думкі… Але стваральнікаў зіна гэты парадак рэчаў не задавальняе. Мы ёсць. Беларускія навукоўцы.

Таму мы вырашылі, што выданне часопіса ў нашых уласных руках і, маючы патрэбу чытаць пра навуку на беларускай мове, хочам, каб гэтая магчымасць пашыралася.

Ідэя нарадзілася

Упершыню гэтая ідэя нарадзілася 1,5 гады таму, і мы пачалі пісаць артыкулы самі і шукаць тых, хто хоча далучыцца і пісаць пра натуральныя навукі: фізіку, хімію, біялогію, а таксама пра матэматыку і смежныя тэмы. Напрацягу гэтага часу мы збіралі артыкулы, і, калі сабралі досыць для першага нумара, пачалі яго вёрстку. Вы пабачыце, што зін мае багата ўнікальных ілюстрацый сучасных мастакоў!

Хто мы?

Наша каманда раскідана волей лёсу па ўсяму свету.

Кожны можа пісаць

Гэты праект адкрыты. Гэта значыць, мы запрашаем людзей пісаць пра навуку і стаць часткай супольнасці рэдактараў. Ужо адкрыты прыём артыкулаў для другога нумара. Таксама мы запрашаем мастакоў маляваць ілюстрацыі да артыкулаў. Каб стаць удзельнікам, напішыце нам!

Для таго, каб пісаць артыкулы ў зін не трэба мець ступень, рэгаліі і г.д. Важна ўмець пісаць рэфераты, валодаць беларускай мовай і любіць навуку.

На што ідуць грошы?

Данэйт, які мы збіраем, ідзе на ўзнагароджванне рэдактараў, мастакоў і іншых стваральнікаў зіна. Мы хочам, каб выданне было перыядычным і ўстойлівым, але гэта магчыма толькі з вашай падтрымкай.

Мы вызваляем веды!

Зін з’яўляецца прыкладам капілэфт праекта. Дзяліцца зінам можна і трэба!

Усе ўласныя матэрыялы распаўсюджваюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution – Share Alike. Атрыбуцыя (Attribution) значыць, што калі вы бярэце матэрыялы з зіна, вам трэба пазначыць аўтара матэрыяла, такім чынам аддаць яму гонар. Дзяліцца на тых жа ўмовах (Share Alike) значыць, што калі вы захочаце ўзяць нейкі матэрыял і перарабіць яго, то вы вінны зрабіць ваш вытворны твор таксама вольным пад гэтай жа ліцэнзіяй. Такім чынам захоўваецца свабода і пашыраюцца веды.

Мы ведаем, што любое навуковае адкрыццё пачынаецца з памылкі;)
І наш зін – гэта толькі пачатак развіцця беларускай навукі!

Набыць першы нумар у друкаваным варыянце, ці зрабіць данэйт за pdf – версію можна па спасылцы
http://www.buymeacoffee.com/pamylka

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

PAMYLKA ZIN is sci-pop zine in belarusian

PAMYŁKA – гэта навукова-папулярны зін на беларускай мове, які распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі.Тут вы можаце набыць усе нумары у друкаваным варыянце, ці зрабіць данэйт за pdf – версію.Нас ня