Акцыя салідарнасці беларусаў Беластока з Украінай і ваярамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй незалежнай дзяржавы, супраць рашызма і лукашызма
8 траўня ў Еўропе святкуюць 78-ю гадавіну перамогі над нацызмам. Па ўсім свеце ён праходзіць пад лёзунгам “Ніколі болей”, але ў Беларусі і Расеі акцэнт у дзень перамогі іншы – “Можем повторить”. Зараз мы бачым, што з гэтага атрымалася: з пераможцаў фашызму выраслі новыя фашысты.
Рэжым лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць нашу краіну як плацдарм і палігон для расейцаў, якія развязалі вайну. Суверэнітэт Беларусі знаходзіцца пад пагрозай.
Мы, Беларусы Беластока:
патрабуем вываду расейскіх войскаў з Беларусі
салідарныя з народам Украіны ў гэтыя цяжкія для яе часы ў імкненні бараніць сваю Незалежнасць і суцэльнасць сваёй краіны
З вялікім гонарам узгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі.
Той, хто сее нянавісць, ніколі не сажне любоў і будзе пераможаны.
Слава Украіне
Жыве Беларусь
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну