Сёння 13га траўня Беларусы рэгіёнаў Савой прадставілі Беларусь на Свяце Еўропы ў АнсіАдміністрацыя мэрыі, жыхары гораду і шматлікія госці Ансі дазналіся пра нашую гісторыю, традыцыі, культуру, пра нашую барацьбу супраць дыктатуры і ўклад нашых партызанаў і Ваяроў у змаганні за Украіну.
Усе госці былі запрошаны на ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай працы нашых фотажурналістаў на пратэстах 2020 году, якая адбудзецца 17га траўня праекцыяй фільму “Кураж ” Аляксея Палуяна.
Вялікую зацікаўленасць выклікалі нашыя цымбалы і гульня ў Беларускія арнаменты.
Шматлікія госці выказалі не толькі зацікаўленасць нашай краінай, але таксама аграмістую падтрымку нашай краіне і нашым палітвязням.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Разам да Перамогі!
#ЖывеБеларусь#Belarusfreedom #belarusWithUkraine #LongliveBelarusБеларусы Замежжа |
Даслаць навіну