Сёння 13га траўня Беларусы рэгіёнаў Савой прадставілі Беларусь на Свяце Еўропы ў АнсіАдміністрацыя …

Сёння 13га траўня Беларусы рэгіёнаў Савой прадставілі Беларусь на Свяце Еўропы ў Ансі

Адміністрацыя мэрыі, жыхары гораду і шматлікія госці Ансі дазналіся пра нашую гісторыю, традыцыі, культуру, пра нашую барацьбу супраць дыктатуры і ўклад нашых партызанаў і Ваяроў у змаганні за Украіну.

Усе госці былі запрошаны на ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай працы нашых фотажурналістаў на пратэстах 2020 году, якая адбудзецца 17га траўня праекцыяй фільму “Кураж ” Аляксея Палуяна.

Вялікую зацікаўленасць выклікалі нашыя цымбалы і гульня ў Беларускія арнаменты.
Шматлікія госці выказалі не толькі зацікаўленасць нашай краінай, але таксама аграмістую падтрымку нашай краіне і нашым палітвязням.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Разам да Перамогі!

#ЖывеБеларусь
#Belarusfreedom #belarusWithUkraine #LongliveBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну