Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо БайдэнамСустрэча адбылася адразу пасля выступу…

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам

Сустрэча адбылася адразу пасля выступу прэзідэнта ў Вільнюскім універсітэце. Падчас выступу Байдэн згадаў Беларусь і заклікаў беларусаў не спыняцца.

«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны.

Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – пракаментавала беларуская лідарка.