Трэнінг для маладых беларускіх журналістак і журналістаў у Ерэване
Гэта бясплатны пяцідзённы семінар для пачаткоўцаў, якія жывуць у Беларусі, Грузіі або Арменіі, ва ўзросце паміж 18 і +/- 25 гадамі, якія не маюць досведу ў журналістыцы альбо робяць першыя крокі ў прафесіі і ўжо маюць сваё невялікае кола чытачоў ці гледачоў.
Арганізатар: International Media Academy з Нямеччыны Вядучая семінару: Жанна Кромер.
Паколькі Арменія — краіна СНД, у ёй працуе не толькі вышук праз Інтэрпол, але таксама міждзяржаўны вышук у межах СНД. Раім вам узважыць рызыкі і адказна падысці да планавання ўдзелу ў івэнце.
Даты: 11-15 кастрычніка Дэдлайн: 10 верасня 2023 года