Дзе і як беларусы ўшануюць Ноч расстраляных паэтаў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі. Да гэтай трагічнай даты беларусы запланавалі багата імпрэзаў у шмат якіх краінах.
29 кастрычніка − канцэрт Вольнага хора, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў
Касцёл святога Аляксандра ў Варшаве (пляц Трох Крыжоў) А 20-й гадзіне (польскі час). Уваход вольны!