Праграма ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе. Арганізацыйная каманда, да якой далучыўся прадстаўнік Каардынацыйнай Рады, ужо сфармавала праграму і хутка аб’явіць імёны спікераў.
Падчас канферэнцыі беларусы і беларускі будуць разглядаць і вырашаць актуальныя пытанні і праблемы нашай супольнасці. У гэтым годзе панэльныя дыскусіі прысвечаныя наступным тэмам:
Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) замежжа на 2024-2025 гады;
Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах;
Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа.
Адзначым, што беларуска-ўкраінская панэль з’явіцца на канферэнцыі ўпершыню. Удзельнікі змогуць абмеркаваць адносіны краінаў і іх будучыню, а ў якасці key-note спікера да панэлі далучыцца амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім.
Акрамя таго, на канферэнцыі будзе прадстаўлены кірмаш грамадзянскіх праектаў – блок, дзе дыяспары змогуць прэзентаваць свае ініцыятывы на 2024-2025 гады. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра кірмаш грамадзянскіх праектаў, а таксама пакінуць сваю заяўку можна па гэтай спасылцы да 17 сакавіка.
Нагадваем, што зарэгістравацца на канферэнцыю можна па спасылцы, а азнаёміцца з праграмай – тут.