Аляксандра Кулініча не было ў спісе палітычных зняволеных, бо, на жаль, праваабаронцы не ведалі пра …

Аляксандра Кулініча не было ў спісе палітычных зняволеных, бо, на жаль, праваабаронцы не ведалі пра ягоны пераслед

Безумоўна, ён з’яўляўся палітвязнем. Такім чынам, гэта ўжо шосты палітзняволены, які памёр за кратамі.

Першы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць 50-гадовага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі № 17.

7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч.

Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме № 1.

У ноч на 9 студзеня ў калоніі «Віцьба» ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько.

У лютым у калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік — ён меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам, аднак яму прызначылі 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

У брэсцкім СІЗА памёр Аляксандар Кулініч, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі