У зняволенні загінуў палітзняволены гамяльчукПра тое, што Андрэя Паднябеннага не стала, паведаміла ў…

У зняволенні загінуў палітзняволены гамяльчук

Пра тое, што Андрэя Паднябеннага не стала, паведаміла ў сацыяльных сетках ягоная маці. Паводле яе палітвязень загінуў 3 верасня ў Папраўчай калоніі №15 у Магілёве.

«Мае залатыя ўнучкі засталіся без бацькі… Адзінае, што радуе, – што больш ніхто не зможа ні фізічна, ні псіхалагічна здзекавацца з маім сынам… Я веру, што Божае пакаранне дастане вінаватага і ніводнае злачынства не застанецца без пакарання…»напісала ў сацсетках маці палітвязня Валянціна Паднябенная.

Андрэй Паднебны – палітвязень з Гомля, грамадзянін Расеі, які жыў у Беларусі з дзяцінства. Ён знаходзіўся ў зняволенні больш за 1400 дзён і двойчы быў асуджаны. Першы раз яго затрымалі ў лістападзе 2021 года і прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Тады яго абвінавацілі ў праколе шынаў тралейбусаў і падпале аўтамабіля начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў. У студзені 2023 года ён быў асуджаны другі раз за пасты і каментары ў сацсетках.

Агульны тэрмін яго пакарання па сямі крымінальных артыкулах склаў 16 гадоў і 8 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму

Падрабязнасці — па спасылцы

#рэпрэсіі