Далучайцеся да забегу ў падтрымку палітзняволеныхУ нядзелю, 18 траўня, у Вільні бяжым за тых, хто не…

Далучайцеся да забегу ў падтрымку палітзняволеных

У нядзелю, 18 траўня, у Вільні бяжым за тых, хто не можа.

Дзень салідарнасці з палітвязнямі – 21 траўня. Напярэдадні адбудзецца сімвалічны забег у падтрымку тых, хто за кратамі за свабоду нашай краіны. Гэта просты, але моцны жэст, які мы зробім разам.

Маршрут: ад Алеі беларускай дэмакратыі (ля Сейма) да Кафедральнай плошчы.
Дыстанцыя: 2334 метры — даступная кожнаму і кожнай.

11:00 — збор: https://maps.app.goo.gl/K486M8hwi6XqF3G69 
11:30 — старт
12:00 — акцыя на Кафедральнай плошчы

Прыходзьце ў чорным — гэта наш агульны знак смутку і салідарнасці.

Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы. Гэта дапаможа нам ацаніць колькасць удзельнікаў і ўдзельніц.

Разам мы — сіла!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну