Увечары Дня Волі сотні беларусаў сабраліся на Лукішскай плошчы Вільні на святочны мітынг, на якім п…

Увечары Дня Волі сотні беларусаў сабраліся на Лукішскай плошчы Вільні на святочны мітынг, на якім прагучалі гімны Літвы і БНР, звярнуліся з прамовамі да прысутных Святлана Ціханоўская, Эмануэліс Зінгерыс, Томас Тамілінас, выступіў фальклорны калектыў “Світанак” пад кіраўніцтвам Марыны Струнеўскай.

З плошчы беларусы рушылі ў шэсці з вялікімі беларускім і літоўскім сцягамі да амбасады РБ, дзе ушанавалі памяць загінуўшых за свабоду і стварылі са стужачак бела-чырвона-белы сцяг.

Гучалі словы і вершы палітычных зняволеных і актывістаў і песні ў выкананні Сяргея Космаса.

https://youtu.be/y-P4YemlumY?si=xD4oOmDp-1YF2sB1

#ДзеньВолі

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
2025-03-25 Беларусы Літвы ў Дзень Волі. Мітынг на Лукішскай плошчы. Марш. Варта Святла

Увечары Дня Волі сотні беларусаў сабраліся на Лукішскай плошчы Вільні на святочны мітынг, на якім прагучалі гімны Літвы і БНР, звярнуліся з прамовамі да прысутных Святлана Ціханоўская, Эмануэліс Зінгерыс, Томас Тамілінас, выступіў фальклорны калектыў “Світанак”…