Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім моладзевым хабам пачынаюць датэрміновае гал…

Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім моладзевым хабам пачынаюць датэрміновае галасаванне па бязвыбарах

Для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, не створана ніводнага выбарчага ўчастка. Так званы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка заявіў, што не лічыць гэта ушчамленнем правоў выбаршчыкаў. Каля 2 мільёнаў беларусаў і беларусак замежжа пазбавілі права голасу. Каб прыняць удзел у галасаванні нам прапанавалі прыехаць у Беларусь. ПЦ «Вясна» вядомы мінімум 73 выпадкі затрымання пасля вяртання ў Беларусь.

З гэтай нагоды ў памяшканні Беларускага моладзевага хаба будзе зроблена імітацыя выбарчага ўчастка. Усім, хто наведае яго на гэтым тыдні, будуць прапанаваны ўлеткі з кароткай інфармацыяй пра тое, што тут адбываецца. Таксама будзе магчымасць азнаёміцца з «праграмай кандыдатаў» на перадвыбарчым плакаце, а дакладней — чаму гэта не выбары, а фарс, бо ўмовы, у якіх яны праводзіцца, не адпавядаюць тым, у якіх могуць быць праведзены сумленныя і свабодныя выбары. Пасля чаго кожны і кожная зможа зрабіць свой выбар — супраць якога Лукашэнка яны хочуць прагаласаваць (гітлеравец, тыран, забойца, тэрарыст, злачынца супраць чалавечнасці, ваенны злачынца) і апусціць адпаведны бюлетэнь у шрэдар. Уся інфармацыя будзе дасяжна на беларускай і польскай мовах.

Беларусы і беларускі Варшавы, прыходзьце самі, бярыце з сабой сваіх беларускіх, польскіх, украінскіх – любых знаёмых, сяброў, сябровак, калег і калежанак.

22 – 26 студзеня 2025
Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka), Варшава 

Акцыя «Лукашенка ў шрэдар», арганізаваная Народнымі амбасадамі Беларусі, пройдзе ў розных краінах свету ў адказ на #бязвыбары2025. Сачыце за анонсамі!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас