Цудоўная навіна: да эстафеты «Галасы праз межы» далучылася мастачка Вольга Якубоўская
Спецыяльна для эстафеты салідарнасці ў падтрымку Беларусі яна намалявала карціну, якая будзе прададзена падчас дабрачыннага аўкцыёну. Усе сродкі ад продажы пойдуць на рэабілітацыю беларускіх вязняў і іх сем’яў, якія перажылі крызіс.
Стартавы кошт карціны – 100€, мінімальны крок – 50€. Правілы ўдзелу вельмі простыя: рабіце вашу стаўку ў каментарах пад публікацыяй ў інстаграм ці пішыце там жа ў асабістыя паведамленні, калі хочаце захаваць ананімнасць.
Аўкцыён скончыцца 9 снежня ў 21:00 (час CET). Карцiну атрымае той ці тая, чыя стаўка будзе найвышэйшай.
Дзякуй Вользе за творчасць і бязмежную салідарнасць!
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да эстафеты!
Дзякуй удзельнікам і ўдзельніцам аўкцыёну і ўдачы!