Цудоўная навіна: да эстафеты «Галасы праз межы» далучылася мастачка Вольга Якубоўская Спецыяльна д…

Цудоўная навіна: да эстафеты «Галасы праз межы» далучылася мастачка Вольга Якубоўская

Спецыяльна для эстафеты салідарнасці ў падтрымку Беларусі яна намалявала карціну, якая будзе прададзена падчас дабрачыннага аўкцыёну. Усе сродкі ад продажы пойдуць на рэабілітацыю беларускіх вязняў і іх сем’яў, якія перажылі крызіс.

Аўкцыён ужо пачаўся і праходзіць на старонцы ў інстаграм
https://www.instagram.com/p/DDE0BTToCl0/

Стартавы кошт карціны – 100€, мінімальны крок – 50€.
Правілы ўдзелу вельмі простыя: рабіце вашу стаўку ў каментарах пад публікацыяй ў інстаграм ці пішыце там жа ў асабістыя паведамленні, калі хочаце захаваць ананімнасць.

Аўкцыён скончыцца 9 снежня ў 21:00 (час CET). Карцiну атрымае той ці тая, чыя стаўка будзе найвышэйшай.

Дзякуй Вользе за творчасць і бязмежную салідарнасць!

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да эстафеты!

Дзякуй удзельнікам і ўдзельніцам аўкцыёну і ўдачы!


#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну