Больш чым насельніцтва Давыд-Гарадка. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы больш за 6000 чалавек, асуджа…

Больш чым насельніцтва Давыд-Гарадка. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы больш за 6000 чалавек, асуджаных па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозвішчы амаль 7400 фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі — з іх 6013 ужо асудзілі. Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны. Як мінімум 2336 чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі, 681 — да «хіміі».

Адзначым, што гэта толькі тыя людзі, пра якіх вядома праваабаронцам — агулам жа фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш.

Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.

Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!