Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Паважаныя беларусы!Мы стаім на парозе важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — першых дэмакратычных в…

*

Паважаныя беларусы!

Мы стаім на парозе важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — першых дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду, ключавога органа, які будзе прадстаўляць інтарэсы нашага народа і накіроўваць працэсы пераменаў да лепшай будучыні. Гэтыя выбары — не проста працэдура, гэта наш шанец на рэальныя змены.

Мы заклікаем СМІ надаць максімальную ўвагу выбарчай кампаніі, асвятляць кожны яе этап, каб кожны грамадзянін мог зрабіць свядомы выбар. Публічнае асвятленне — падмурак празрыстасці і справядлівасці выбараў.

У гэты важны момант мы звяртаемся да Святланы Ціханоўскай і да ўсіх цэнтраў дэмакратычных сіл з заклікам актыўна і публічна падтрымліваць працэс выбараў. Ваш голас можа ўзмацніць веру людзей у важнасць іх удзелу, у магчымасць праз выбары выказаць і абараніць свае правы і свабоды.

Кожны голас на выбарах у Каардынацыйную Раду мае вялікае значэнне. Не змарнуйце свой шанец зрабіць унёсак у будучыню Беларусі, дзе правы кожнага паважаюцца, і кожнае меркаванне важнае. Мы заклікаем усіх грамадзян узяць удзел у выбарах, незалежна ад вашага месца жыхарства ці палітычных перакананняў.

Мы, прадстаўнікі розных выбарчых блокаў, стаім побач у закліку да актыўнасці. Наша агульная мэта — незалежная, дэмакратычная і справядлівая Беларусь. Давайце разам скарыстаем гэты шанец змяніць нашу краіну да лепшага.

Разам мы можам усё. Разам мы вызначаем будучыню Беларусі.

З павагай,
Прадстаўнікі выбарчых спісаў: Воля; Наша Справа; Незалежныя беларусы; Закон і Правапарадак; Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі; Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»; Краіна для жыцця.

Аляксандр Азараў, Сяргей Бяспалаў, Юрый Губарэвіч, Аляксандр Кабанаў, Раман Кісляк, Аляксандр Клачко, Павал Латушка, Станіслаў Лупаносаў, Надзея Нортан, Віталь Рымашэўскі, Віталій Савюк, Роза Турарбекава, Максім Шабуцкі

https://rada.vision/supolny-zvarot-pradsta-niko-vybarchyh-spisa

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Супольны зварот прадстаўнікоў выбарчых спісаў

Паважаныя беларусы! Мы стаім на парозе важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — першых дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду, ключавога органа, які будзе прадстаўляць інтарэсы нашага народа і накіроўваць працэсы пераменаў да лепшай будучыні. Гэтыя выбары —…