4 гады таму ў Брэсце адбыўся «карагод» падчас акцыі пратэсту. За цалкам мірную акцыю з таго часу асу…

4 гады таму ў Брэсце адбыўся «карагод» падчас акцыі пратэсту. За цалкам мірную акцыю з таго часу асудзілі 139 чалавек па крымінальным артыкуле

13 верасня 2020 года у Брэсце праходзіў чарговы нядзельны марш пратэстоўцаў. Але ў нейкі момант ён пайшоў не па звычайным сцэнары: людзі спыніліся на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвараў, ды пачалі там танчыць пад калонкі, а пасля і вадзіць карагод проста на дарозе.

У адказ на гэта сілавікі выкарасталі вадамёт, а потым пачаліся жорсткія затрыманні.

Як паведамляе @viasna_brest, на сёння вядома пра 139 чалавек, якіх асудзілі па крымінальным артыкуле 342 (Групавое грубае парушэнне парадку) менавіта за тую акцыю пратэста. Суды працягваюцца дагэтуль: апошні такі прысуд быў усяго 2 месяца таму (мужчыне прысудзілі калонію, жанчыне — калонію з адтэрміноўкай).