«Пераслед актывістаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі – гэта недапушчальная практыка»
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка – аб пераводзе Андрэя Гнёта пад хатні арышт:
Святлана Ціханоўская: «Сем месяцаў таму Андрэя Гнёта затрымалі па запыце беларускіх сілавікоў: актывіста абвясцілі ў вышук праз Інтэрпол па надуманых абвінавачваннях у нявыплаце падаткаў.
Пакуль што Андрэй знаходзіцца пад хатнім арыштам, але я шчаслівая тым, што ён нарэшце змог апынуцца дома. Гэта вынік маштабнай сумеснай працы дыпламатаў ЕС, беларускіх палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх арганізацый.
Я заклікаю ўлады Сербіі не выдаваць Андрэя ў Беларусь і спыніць ягоны пераслед. У прыватнасці, зняць усе абмежаванні свабоды, вызваліць з-пад хатняга арышту – і самастойна дазволіць пакінуць краіну»
Павел Латушка: «Мы працягваем змагацца за лёс Андрэя Гнёта, і мы будзем змагацца за лёсы ўсіх беларусаў, якія церпяць ад рэжыму Лукашэнкі! Столькі, колькі ў нас хопіць сіл і столькі, колькі для гэтага спатрэбіцца часу»
Андрэй Гнёт – рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем». Зварот Андрэя, які ён запісаў з кватэры, глядзіце ў далучаным відэа.
@CabinetBelarus