6 ліпеня а 12:00, у Дзень дзяржаўнасці Літвы/Дзень каранацыі караля Міндоўга, на сталічнай плошчы Сымона Даўкантаса адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга і выступленне Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседы.
Запрашаем беларусаў Літвы прадэманстраваць салідарнасць з народам краіны, якая аказвае дапамогу ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь, і выйсці ў гэты дзень на плошчу перад прэзідэнтурай пад бчб-сцягамі!